БРУСЭЛЬ. Эўрапэйскі Зьвяз, у часе сустрэчы міністраў юстыцыі краінаў-удзельніцаў, прыняў новую фармулёўку вызначэньня тэрарызму і пагадненьне адносна тэрмінаў зьняволеньня за тэрарыстычную дзейнасьць. Цяпер тэрарызмам называюцца дзеяньні зробленыя ў мэтах сур’ёзна запалохаць грамадзтва, у выніку чаго ўрадавыя, альбо міжнародныя арганізацыі змушаныя выконваць, альбо паўстрымацца ад выкананьня якіх заўгодна дзеяньняў, а таксама, калі яны сур’ёзна дэстабілізуюць асноўныя палітычныя, сацыяльныя, кастутыцыйныя ці эканамічныя інстытуты краіны ці міжнароднай арганізацыі. Міністры пагадзіліся на мінімальныя тэрміны зьняволеньня для лідараў тэрарыстычных групаў – 15 гадоў і для выканаўцаў тэрактаў -- 8. Бальшыня краінаў-сяброў Эўразьвязу хацела ўлучыць у гэты артыкул каля 30-ці гатункаў злачынства, але Італія аспрэчыла такі падыход і прапанавала абмежавацца вылучна тэрарызмам і арганізаванай злачыннасьцю. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл, які прысутнічаў на ўрачыстасьці падпісаньня дакумэнту, сказаў, што на ягоную думку, прагрэс Эўразьвязу ў гэтым пытаньні недастатковы.