Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:58 ]  Сутычкі паміж палестынскай паліцыяй і прыхільнікамі Хамасу. Ёсьць параненыя


ЕРУСАЛІМ. Некалькі чалавек былі параненыя ўчора ноччу, у выніку сутычак палестынскай паліцыі з прыхільнікамі радыкальнай групоўкі Хамас у месьце Газа. Забурэньні пачаліся пасьля таго, як учора палестынскія ўлады пасадзілі духовага лідара Хамасу шэйха Ахмэда Ясіна пад хатні арышт. Арышт Ясіна адбыўся пасьля пастановы Ізраілю даць кіраўніку Палестынскае аўтаноміі Ясіру Арафату 12 гадзінаў для прыняцьця тэрміновых захадаў у справе барацьбы з тэрарыстамі. Скончыць з тэрарызмам запатрабаваў ад палестынскага кіраўніцтва і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Групоўка Хамас адказная за нядаўныя тэракты ў Ерусаліме і Хайфе, ахвярамі якіх сталі 25 асобаў і больш як 200 былі параненыя. Сёньня высланьнік Злучаных Штатаў Энтані Зіні сустракаецца зь міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрасам і Ясірам Арафатам. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што у цяперашніх умовах “не чакае шмат” ад міратворчай місіі Зіні, аднак, “не губляе надзеі”.
XS
SM
MD
LG