Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  У Боне дасягнутае пагаденьне аб стварэньні часовага ўраду


Бон. На перамовах пад эгідай ААН дасягнутае пагаденьне аб стварэньні часовага ўраду, што будзе кіраваць краінай з 22 сьнежня на працягу шасьці месяцаў. Урад узначаліў пуштунскі палявы камандзір Хамід Карзаі, большую частку пасадаў ва ўрадзе атрымалі прадстаўнікі Паўночнага аьлянсу і дзеячы, ляяльныя былому каралю Афгансітану Захір-Шаху. Атрымалі пасады і прадстаўнікі іншых палітычных сілаў, апрача талібаў. Ва ўрадзе 11 пуштунаў, 8 таджыкаў, а таксама узбэкі ды прадстаўнікі іншых нацыянальных меншасьцяў. У часовым ўрадзе пост-талібскага Афганістану будуць дзьве жанчыны. Пагадненьне прадугледвжае таксама размяшчэньне ў Афганістане міратворчых сілаў ААН. Часовая адмінстрацыя будзе кіраваць Афганістанам да стварэння ўраду заснаванага на шырокай кааліцыі. Былы кароль Афганстану Захір-Шах выказаў сваё задавальненьне дасягнутым пагадненьнем. Паводле выказваньня зяця караля, ён выказаў жаданьне вярнуцца ў Афганістан на пачатку наступнага года. Лідэры краінаў усяго сьвету вітаюць рашэньне аб стварэньні часовага ўраду Афгансітана. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл назваў гэтае пагаденьне гістарычным і зазначыў, што ЗША будуць актыўна дапамагаць новаму афганскаму ўраду. Прадстаўнік Эўразьвязу Крыс Патэн зазначыў, што гэтым пагаденьнем зроблены важнейшы крок на шляху да адбудовы Афганістану. Віталі гэтае рашэньне прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і брытанскі прэм’ер Тоні Блэр, пазытыўна яго ацанілі і ў суседнім з Афганісатнам Пакістане, а таксама ў Расеі і Індыі.
XS
SM
MD
LG