Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:17 ]  Дэлегаты Парлямэнцкай Асамблеі ў Чачэніі


Грозны. Дэлегацыя Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы начале з лордам Джадам прыбыла ў сталіцу Чачэніі для падрыхтоўкі справаздачы аб сытуацыі ў краіне. Сябра дэлегацыі, нямецкі дэпутат Рудольф Біндынг зазначыў, што сытуацыя ў галіне бясьпекі ў рэгіёне пагоршылася ў параўнаньні з апошнім візытам дэлегацыі ПАРЭ у лютым гэтага года. Расейскія ўлады настойваць, што сытуацыя палепшылася, але прадстаўнікі мясцовага насельніцтва зазначаюць, што бясьпека засатаецца галоўнай праблемай у рэгіёне. Расейскія ўлады спрабуюць мінімізаваць кантакты парлямэнтарыяў зь мясцовым насельніцтвам. Сёння дэлегацыя ПАРЭ накіроўваецца ў адзін зь лягераў уцекачоў у суседняй Інгушэтыі.
XS
SM
MD
LG