Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:10 ]  На Кіпры прадстаўнікі турэцкай і грэцкай грамады пачалі перамовы


Нікасія. У рэзыдэнцыі прадстаўніка ААН упершыню за апошнія чатыры гады лідэры грэцкай і турэцкай грамады Кіпра Глаўкас Клерыдэс і Раўф Дэнкташ пачалі сёньня двухбаковыя перамовы. На іх абмяркоўваецца будучыня выспы, падзеленага ў 1974 годзе пасьля акупацыі паўночнай часткі Кіпра турэцкімі вайскамі. Паўднёвы Кіпр імкнецца далучыцца да Эўразьвязу, але гэтаму супраціўляецца Турэччына. Тымчасам Грэцыя пагражае блякаваць працэс далейшага пашырэння Эўразьвязу, калі Паўднёвы Кіпр ня будзе прыняты ў Эўразвяз з палітычных меркаваньняў.
XS
SM
MD
LG