Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:49 ]  Тэракт у Ізраілі. Загінулі 10 ізраільцаў і 2 палестынцы. Больш як 170 чалавек -- параненыя


ЕРУСАЛІМ. Больш як 170 асобаў параненыя і прынамсі 12 (10 ізраільцаў і 2 палестынцы) – загіблыя ў выніку тэрарыстычнага акту ў уэнтры Ерусаліму. Шмат хто знаходзцца ў лякарні ў крытычным стане. Позна ўвечары ў сыботу два тэрарысты-самагубцы выбухнулі бомбы ў мінаковай зоне. Апрача гэтага, спрацавала выбуховая прылада, закладзеная ў аўтамабілі. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас заявіў, што гэта быў адзін з найбольшых тэрарыстычных актаў у найноўшай гісторыі Ерусаліму. Адказнасьці за тэракт пакуль на сябе ня ўзяў ніхто. Ізраільскія афіцыйныя асобы пакляліся, што Ізраіль годна адкажа на гэтую акцыю тэрарыстаў. Яны заявілі, што палестынскі лідар Ясір Арафат таксама нясе адказнасьць за тое, што здарылася, а таксама абвінавацілі Арафата ў няздольнасьці кіраваць анты-ізраільскімі сіламі. Кіраўніцтва Палестынскае аўтаноміі зганіла тэрарыстычны акт і абавязалася знайсьці адказных за ягонае плянаваньне і выкананьне.
XS
SM
MD
LG