Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:15 ]  ЗША адклалі чарговае выпрабаваньне супрацьракетнай сыстэмы абароны


ВАШЫНГТОН. Чарговае выпрабаваньне сыстэмы супрацьракетнай абароны, якое Злучаныя Штаты плянавалі на сыботу, адкладзенае ў выніку неспрыяльнага надвор’я, у выніку чаго выпрабаваньне магло быць небясьпечным. У часе выпрабаваньня, непраўдзівую боегалоўку, запушчаную з базы ў Вандэнбэргу, мусіла зьбіць ракета над Ціхім акіянам. Два з чатырох падобных выпрабаваньняў, якія прайшлі раней, скончыліся няўдала. Паводле афіцыйных асобаў ЗША, выпрабаваньне не парушае антыбалістычнае пагадненьне з Масквой, падпісанае ў 1972 годзе. Расея выступае супраць прапановаў Злучаных Штатаў зьмяніць ці перагледзіць пагадненьне, каб мець магчымасьць стварыць антыракетную сыстэму абароны.
XS
SM
MD
LG