Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:17 ]  Колькасьць ахвяраў тэракту ў Ерусаліме павялічваецца


ЕРУСАЛІМ. Больш як 170 асобаў параненыя і прынамсі 10 – загіблыя ў выніку тэрарыстычнага акту ў уэнтры Ерусаліму. Шмат хто знаходзцца ў лякарні ў крытычным стане. Позна ўвечары ў сыботу два тэрарысты-самагубцы выбухнулі бомбы ў мінаковай зоне. Апрача гэтага, спрацавала выбуховая прылада, закладзеная ў аўтамабілі. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас заявіў, што гэта быў адзін з найбольшых тэрарыстычных актаў у найноўшай гісторыі Ерусаліму. Паводле непадцьверджаных зьвестак адказнасьць за тэракт узяла на сябе палестынская групоўка “Іслямскі джыгад”. Прэзыдэнт Буш зганіў злачынства і выказаў спачуваньне жыхарам Ізраілю. Кіраўніцтва Палестынскае аўтаноміі зганіла тэрарыстычны акт і абвінаваціла ягоных арганізатараў у спробе сарваць апошнюю мірную ініцыятыву Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG