ТЭГЭРАН. У часе дадатковых парляманцкіх выбараў у Іране чатыры кандыдаты-пераможцы з сямі – рэфармісты якія альбо рэпрэзэнтуюць Партыю Салідарнасьці, альбо стаяць на ейнай пляцформе. Яшчэ два пераможцы – незалежныя кансэрватары. Дадатковыя выбары праходзілі ў сувязі з тым, што 7 парлямэнтарыяў з вобласьці Галестан загінулі ў часе авіякатастрофы ў сёлетнім травені. У часе падрыхтоўкі да выбараў кантрольная рада адхіліла кандыдатуры 55 кандыдатаў-рэфармістаў. Усяго на сем месцаў у парляманце прэтэндавалі 74 асобы.