ВАШЫНГТОН
Віцэ-прэм’ер Узбэкістану Рустам Азімаў заявіў, што ЗША выдаткуюць каля 100 мільёнаў даляраў фінансавай дапамогі Ўзбэкістану. У сваю чаргу, Ташкент паабяцаў ажыцьцявіць эканамічныя і сацыяльныя рэформы ў абмен на дапамогу і лепшыя стасункі з ЗША. Амэрыканскі экспартна-імпартны Банк падпісаў мэмарандум наконт выдаткаваньня 50 мільёнаў даляраў крэдыту на разьвіцьцё малага і сярэдняга узбэцкага бізнэсу. У сумеснай амэрыканска-узбэцкай заяве, прынятай пасьля візыту ў ЗША віцэ-прэм’ера Узбэкістану, дзьве краіны выказалі намер змагацца з тэрарызмам, выкараняць сацыяльныя, эканамічныя і фінансавыя крыніцы экстэмізму, і ўзмацняць бясьпеку ў Сярэдняй Азіі. Аднак у заяве не дадзена ніякіх падрабязнасьцяў наконт таго, якія рэформы будуць праведзеныя ва Ўзбэкістане, краіне, якую правааборонцы называюць адной з найменш свабодных у сьвеце. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заявіў, што ЗША надаюць вялікае значэньне супрацоўніцтву з Узбэкістанам ў рамках барацьбы з тэрарызмам