Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:54 ]  Авіяцыя ЗША працягвае бамбаваньне пазыцыяў талібаў і Аль-Кайды


КАНДАГАР. Авіяцыя Злучаных Штатаў сёньня працягвала бамбаваньне пазыцыяў Талібану і тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Кайда ў паўднёвым Афганістане. Гэтае бамбаваньне адзін з племянных кіраўнікоў Афганістану назваў самым жорсткім цягам усяго канфлікту. Паводле Пэнтагону, больш як 1 тысяча марскіх пехацінцаў ЗША знаходзяцца на лётнішчы каля Кандагару і яшчэ 100 каля Мазары-Шарыфу. Афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Кыргыстану паведаміў, што ўрад краіны разглядае просьбы Францыі, Канады і Італіі адносна ўжываньня імі кіргіскіх авіябазаў.
XS
SM
MD
LG