Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  Заўтра ў Боне афганская апазыцыя можа прыйсьці да згоды


БОНН. Кіраўнік гэтак званай Кіпрыйскай эміграцыйнай групоўкі афганцаў Гумаюн Джарыр лічыць, што ўжо заўтра ў Боне можа быць дасягнутае папярэдняе пагадненьне. ААН, пад чыёй эгідай адбываюцца перамовы ў Боне у справе стварэньня Часовага ўраду Афганістану, прызначыў заканчэньне перамоваў на сыботу. У той самы час высокі прадстаўнік Паўночнага Зьвязу, пуштунскі лідар Хаджы Абдул Кадзір пакінуў канфэрэнцыю. Намесьнік высланьніка ААН у Афганістане Лахдар Брагіні пракамэнтаваў ягоны крок наступным чынам: “Я думаю, што Кадзір пакінуў канфэрэнцыю з прычыны нейкіх непаразуменьняў у ягонай дэлегацыі, а таксама таму, што яго не задавальняла пуштунскае прадстаўніцтва на канфэрэнцыі”. У Кабуле, былы прэзыдэнт Афганістану Рабані паскардзіўся, што дэлегацыя Паўночнага Зьвязу настойвае на прызначэньні ў Боне канкрэтных сяброў ураду і мерыцца ўхваліць прысутнасьць у краіне міжнародных сілаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG