Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:54 ]  Сёньня расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін распачаў 10-ую штогадовую сустрэчу на вышэйшым узроўні лідараў краінаў СНД


МАСКВА. Сёньня расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін распачаў 10-ую штогадовую сустрэчу на вышэйшым узроўні лідараў краінаў СНД. Паводле Пуціна, сустрэча будзе прысьвечаная дасьледваньню цяперашняй сытуацыі ў Садружнасьці і бліжэйшым плянам на будучыню. Пасьля гэтага лідары краінаў пачалі перамовы пры зачыненых дзьвярох. Чакаецца, што ўдзельнікі сустрэчы выступяць з адмысловай заявай у справе Афганістану і абмяркуюць захады ў справе сумесных антытэрарыстычных акцыяў на тэрыторыі СНД.
XS
SM
MD
LG