Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:48 ]  Некалькі прадстаўнікоў кіраўніцтва талібаў перайшлі на бок сваіх праціўнікаў


ВАШЫНГТОН Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што некалькі прадстаўнікоў кіраўніцтва талібаў перайшлі на бок сваіх праціўнікаў і ўжо далі паказаньні супрацоўнікам амэрыканскіх спэцслужбаў. Прэсавы сакратар Пэнтагону Вікторыя Клярк паведаміла, што затрыманыя хутчэй зьяўляюцца лідарамі талібаў, а не удзельнікамі тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каеда. Клярк таксама адмовілася каментаваць паведамленьні пра тое, што Паўночны альянс захапіў сына шэйха Амана Абдэль-Рамана, які абвінавачваецца ў тэракце 1995 году ў Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG