Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:41 ]  Скончыўся другі дзень перамоваў у Боне


Бон. Кіраўнік дэлегацыі Паўночнага альянсу на афганскай канфэрэнцыі ў Нямеччыне паўтарыў, што ягоная група настойвае на тым, каб менавіта афганскія сілы, а не замежныя міратворцы, адказвалі за бясьпеку ў Афганістане. Міністар унутраных справаў Паўночнага альянсу Юніс Кануні заявіў гэта на брыфінгу ў Боне, дзе чатыры афганскія групы праводзілі другі дзень перамоваў. Астатнія тры групы дагэтуль маюць сумненьні наконт Паўночнага альянсу, і некаторыя зь іх заклікаюць да прысутнасьці замежных войскаў пад эгідай ААН, каб забясьпечыць мір. Намесьнік адмысловага прадстаўніка ААН Франчэск Вэндрэл заявіў, што мажлівасьць шматнацыянальных сілаў бясьпекі ў Афганістане патрабуе дадатковых перамоваў. Вэндрэл дадаў, што ААН лічыць вельмі пажаданай прысутнасьць шматнацыянальных сілаў у краіне. Галоўнай тэмай перамоваў у Боне ёсьць фарамваньне кааліцыйнае часовае адміністрацыі для пасьляталібскага Афганістану. На думку прадстаўніка эміграцыйнай, гэтак званай “ кіпрскай групы” -Хамаюна Джарыра, этнічныя адметнасьці не павінныя перашкодзіць стварэньню ўраду нацыянальнага адзінства. Паводле Фацімы Гайлані, дэлегаты на канфэрэнцыі ў Боне блізкія да пагадненьня прызначыць былога афганскага караля Захір Шаха на пасаду кіраўніка тымчасовай адміністрацыі Афганістану.
XS
SM
MD
LG