Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:42 ]  У Ізраілі палестынцы забілі двух і паранілі больш як 30 чалавек


ЕРУСАЛІМ. Сёньня на поўначы Ізраілю палестынцы адкрылі вагонь у цэнтры гораду Афала, забіўшы двух і параніўшы больш як 30 чалавек. Паліцыя паведаміла, што два ўзброеныя чалавекі, апранутыя як цывільныя асобы, адкрылі вагонь на аўтобуснай станцыі, а потым перайшлі на суседні рынак і працягвалі страляць, пакуль іх не забіла паліцыя. Непацьверджаныя паведамленьні кажуць, што яшчэ адзін – трэці палестынец – мог зьбегчы. Групоўка ісьлямскіх баевікоў з назовам “Джыхад” і брыгада “Аль-Акса” ўзялі на сябе адказнасьць за тое, што яны назвалі супольнай атакай дзеля помсты за палестынскіх баевікоў, забітых Ізраілем. Гэтая атака адбылася ў той час, калі амэрыканскія пасярэднікі другі дзень праводзілі сустрэчы зь ізраільскімі ўрадоўцамі.
XS
SM
MD
LG