Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:40 ]  У Мазары-Шарыфе працягваюцца баі


ТАМПА, Флёрыда. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што ў афганскім горадзе Мазары-Шарыф працягваюцца спарадычныя баі. У гэтым горадзе сілы Паўночнага альянсу з дапамогай амэрыканскіх бамбардзіроўшчыукаў здушылі турэмнае паўстаньне палонных талібаў. Рамсфэлд сказаў, што сытуацыя патэнцыйна небясьпечная, таму што байцы Талібану ды Аль-Каіды, як мяркуецца, маюць магчымасьць наносіць нечаканыя ўдары. Рамсфэлд зрабіў гэтую заяву ў горадзе Тампа ў штаце Флёрыда, дзе ён наведваў цэнтральны камандны пункт ЗША, адказны за апэрацыю ў Афганістане. Кіраўнік каманднага пункту гэнэрал Томі Фрэнкс паведаміў, што ЗША вынайшлі больш як 40 месцаў на тэрыторыі Афганіістану, дзе прыхільнікі Усамы бін Лядэна маглі праводзіць дасьледаваньні ў галіне хімічнае, біялігічнае ці ядзернае зброі. Але ён дадаў, што пакуль няма сьведчаньняў, што гэткія дасьледаваньні праводзіліся.
XS
SM
MD
LG