МАЗАРЫ-ШАРЫФ. Войска Паўночнага Зьвязу да гэтага часу ня здолела здушыць ўзброенага паўстаньня, якое паднялі палонныя талібы ў цытадэлі Кала-і-Джангі ў месьце Мазары-Шарыф. Паводле кіраўніцтва Зьвязу, ад учорашняга дня ў часе баёў загінулі блізу 400 чалавек, але сотня, якая засталася, працягвае жорсткі супраціў. Гэтае паведамленьне пакуль не падцьверджанае зь незалежных крыніцаў. Прадстаўнікі міністэрства абароны Злучаных Штатаў падцьвердзілі, што авіяцыя ЗША бамбуе цытадэль кропкавымі ўдарамі. Зьняволеныя здолелі захапіць склад са збояй і цяпер абстрэльваюць войска Паўночнага Зьвязу зь мінамётаў. Тыя адказваюць танкавым агнём. Палонныя – пераважна пакістанцы, арабы і чачэнцы – былі захопленыя ў часе баёў за Кундуз.