Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:52 ]  Клянаваньне навукоўцамі ЗША чалавечага эмбрыёну выклікала абурэньне ў сьвеце


БРУСЭЛЬ. Паведамленьні пра тое, што навукоўцы Злучаных Штатаў упершыню ў сьвеце клянавалі чалавечы эмбрыён, выклікалі моцную нэгатыўную рэакцыю. З рэзкім ганьбаваньнем экспэрымэнту выступілі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і вядучыя палітычныя дзеячы Злучаных Штатаў – як рэспубліканцы, так і дэмакраты. Гэтаксама катэгарычна зганілі экспэрымэнт Эўрапэйская Камісыя, Нямеччына і Ватыкан. Аўтары экспэрымэнту – адмыслоўцы прыватнай кампаніі “Эдвансэд сэлз тэхноладжы” – падкрэсьліваюць, што іхная мэта не стварэньне чалавека шляхам клянаваньня, а магчымасьць атрымаць з клетак эмбрыёну ствалавыя клеткі, якія могуць стаць падмуркам для лячэньня раку, дыябэту і іншых цяжкіх хваробаў.
XS
SM
MD
LG