Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Разьбіўся самалёт Бэрлін--Цюрых з 33 чалавекамі на борце


ЦЮРЫХ. Швайцарскія ўлады паведамілі, што самалёт з трыццацю трыма чалавекамі на борце мінулае начы разьбіўся каля аэрапорту Цюрыха. Паводле афіцыйных паведамленьняў, прынамсі 10 чалавек загінулі. Яшчэ прынамсі 9 былі выцягнутыя параненымі, але жывымі з абломкаў самалёту. Самалёт швайцарскае авіякампаніі «Кросэйр» набліжаўся да Цюрыха, заканчваючы пералёт з Бэрліну, калі ўпаў пасьля 11-й гадзіны вечара паводле менскага часу. Прычына катастрофы пакуль невядомая. Надвор'е ў часе катастрофы характарызавалася як дрэннае. Улады кажуць, што на тэрарызм нічога не паказвае.
XS
SM
MD
LG