Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:08 ]  Кожнае трэцяе дзіця ў Расеі пазашлюбнае


МАСКВА. Расейскі Дзяржаўны камітэт статыстыкі паведаміў, што кожнае трэцяе дзіця нараджаецца ў Расеі па-за шлюбам. Статыстычнае ведамства зазначае, што колькасьць пазашлюбных дзяцей вырасла ў Расеі больш як удвая за мінулыя 9 гадоў. Агенцтва ІТАР-ТАСС падало гэтую статыстыку напярэдадні Дня маці, які адзначаецца ў Расеі сёньня. Лічбы кажуць, што каля 400 тысячаў расейскіх дзяцей, альбо кожнае трэцяе, нарадзіліся ў 2000 годзе ад бацькоў, якія не былі жанатыя. У 1992 годзе толькі кожнае сёмае дзіця рэгістравалася як пазашлюбнае. Статыстыка паказвае таксама, што рэгіёнам з найвышэйшай нараджальнасьцю ёсьць Каўказ. На кожную тясячу чалавек у Інгушэціі нараджаецца амаль 20 дзяцей, а ў Дагестане – больш за 17. У Маскве нараджальнасьць складае менш за 9 дзяцей на тысячу чалавек, а ў Тульскай вобласьці – менш за 7, гэта мінімальны ўзровень нараджальнасьці ў Расеі.
XS
SM
MD
LG