Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:42 ]  Пасьля сутыкненьняў з ізраільскімі вайскоўцамі ў паласе Газа загінуў 15-гадовы палестынец і яшчэ чацьвера былі параненыя


ГАЗА Пасьля сутыкненьняў з ізраільскімі вайскоўцамі ў паласе Газа загінуў 15-гадовы палестынец і яшчэ чацьвера былі параненыя. Сутыкненьні адбыліся пасьля цырымоніі пахаваньня пяцёх палестынскіх хлопчыкаў, якія загінулі ўчора ў выніку выбуху ізраільскага снараду, на які яны наткнуліся падчас гульні. Пахавальная працэсія пераўтварылася ў акцыю пратэсту, калі звыш 15 тысячаў палестынцаў патрабавалі помсты і кідалі камяні у вайсковыя ізраільскія пасты. Палестынцы сьвярджаюць, што ізраільцяне адкрылі агонь па натоўпу, а ізраільцяне настойваюць, што вайскоўцы стралялі ў паветра і ўжывалі сьлезацечны газ.
XS
SM
MD
LG