БАГАТА. Прынамсі 28 чалавек памерлі ў выніку апоўзка на нелегальнай залатой рудні ў Калюмбіі. Улады кажуць, што каля 40 чалавек зьніклі бязь вестак. Апоўзак здарыўся ўчора ў сельскай мясцовасьці за 190 кілямэтраў на захад калюмбійскай сталіцы Багаты. Як паведамляецца, ахвяры, якія збольшага былі беднякамі, спрабавалі знайсьці золата на рудні, якую раней урад абвесьціў небясьпечнай.