СКОП’Е. Сёньня падалі ў адстаўку тры міністры кааліцыйнага ўраду Македоніі, створанага дзеля падтрымкі крохкага працэсу разрадкі ў краіне. Міністар абароны Влада Бучкоўскі, міністар замежных справаў Ілінка Мітрава і віцэ-прэм’ер Ілія Філіпоўскі падалі прэм’ер-міністру краіны Любчу Гэоргіеўскаму заявы пра адстаўку. Гэтая адстаўка зьвязаная з пастановай “Сацыял-дэмакратычнага саюзу” і Лібэральна-дэмакратычнай партыі Македоніі адклікаць сваіх прадстаўнікоў з ураду. Выхад дзьвюх партыяў з уладнай кааліцыі парушае расстаноўку сілаў ва ўрадзе Макдоніі, дзе цяпер пераважаюць нацыяналісты. Гэта можа паставіць пад пагрозу рэалізацыю пагадненьня пра разьвязаньне этнічнага канфлікту ў краіне.