Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:51 ]  Талібан рыхтуецца да капітуляцыі Кундузу


МАЗАРЫ-ШАРЫФ. Як паведамляюць з Афганістану, Талібан можа рыхтавацца да капітуляцыі аднаго са сваіх апошніх бастыёнаў – гораду Кундуз. Прадстаўнікі Паўночнага альянсу й Талібану сустракаліся ў суседнім горадзе Мазары-Шарыф, каб абмеркаваць лёс Кундузу. Лічыцца, што тысячы афгансікх талібаў, сяброў Аль-Каіды й замежных ісьлямскіх баевікоў абараняюць горад Кундуз на позначы Афганістану. Капітуляцыя Кундузу прывядзе да таго, што ў Талібану застанецца толькі адзін значны бастыён – горад Кандагар на поўдні Афганістану. Прэсавы сакратар вярхоўнага лідэра Талібану мулы Мохамада Амара паабяцаў, што талібы не пакінуць Кандагар і будуць змагацца да канца. Прэсавы сакратар таксама заявіў, што Талібан нічога ня ведае пра цяперашняе месца знаходжаньня Усамы бін Лядэна, якога Злучаныя Штаты абвінавачваюць у арганізацыі тэрарыстычных актаў 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG