Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:47 ]  Будучыню афганскага ўраду абмяркуюць у панядзелак у Боне


ПРАГА. Палітычны лідэр Паўночнага альянсу Бурганудзін Рабані заявіў, што ягоны прадстаўнік на перамовах пад эгідай ААН падтрымае прапанову ўключыць у склад будучага ўраду Афганістану ўсе этнічныя групоўкі краіны. Рабані сказаў гэта ў тэлефонным інтэрвію Радыё Свабода ўчора позна ўвечары з нагоды заплянаванай на панядзелак у нямецкім горадзе Боне сустрэчы афганскіх прадстаўнікоў дзеля абмеркаваньня пасьляталібскага ўраду. Раней Рабані, зрынуты Талібанам у 1996 годзе прэзыдэнт Афганістану таджыцкага паходжаньня, спрабаваў паменшыць значэньне перамоваў у Нямеччыне, заявіўшы, што яны будуць збольшага сымбалічныя. Рабані заклікаў да правядзеньня істотных палітычных перамоваў паміж афганскімі групоўкамі ў Кабуле, які цяпер кантралюецца Паўночным альянсам. Рабані таксама сказаў Радыё Свабода, што Паўночны альянс у прынцыпе не пагаджаецца з прысутнасьцю замежных войскаў унутры Афганістану. Але ён сказаў, што няма пярэчаньняў наконт абмежаванай колькасьці замежных войскаў, якія займаліся б гуманітарнымі й транспартнымі апэрацыямі.
XS
SM
MD
LG