Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:44 ]  ЗША й Расея не наблізіліся ў пытаньні супрацьракетнай абароны


МАСКВА. Расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў заявіў, што Расея й ЗША не наблізіліся ў разьвязаньні іхняй спрэчкі вакол прапанаванай Злучанымі Штатамі нацыянальнай сыстэмы супрацьракетнае абароны. Іваноў сказаў, што Расея чакае канкрэтных прапановаў з боку ЗША. Ён таксама папярэдзіў, што нефармальная дамоўленасьць ЗША й Расеі скараціць іхнія ядзерныя арсэналы, дасягнутая на саміце Буш-Пуцін на мінулым тыдні, мусіць быць замацаваная. Прызыдэнты Пуцін і Буш не змаглі дамовіцца наконт спосабу, які дазволіў бы Злучаным Штатам абысьці дамову пра супрацьракетную абарону 1972 году, каб ажыцьцявіць новыя выпрабаваньні іхняй сыстэмы супрацьракетнай абароны. Аднак Буш абвесьціў пра аднабаковае скарачэньне амэрыканскіх міжкантынэнтальных ракет да колькасьці 1700-2200 боегаловак цягам наступных 10 гадоў. Пуцін сказаў, што Расея таксама гатовая скараціць свой ядзерны арсэнал з 6 тысячаў боегаловак да дзьвюх тысячаў, хаця ён ня вызначыў прамежак часу для такога скарачэньня.
XS
SM
MD
LG