Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Палестынцы ды ізраільцы вітаюць прамову дзяржсакратара ЗША


ПРАГА. Палестынскія ды ізраільскія прадстаўнікі вітаюць учорашнюю прамову дзяржаўнага сакратара ЗША Коліна Паўэла, які выклаў амэрыканскае бачаньне будучыні ізраільска-палестныскіх стасункаў. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што заява Паўэла была пазытыўнай і поўнай добрай волі. Але Пэрэс дадаў, што галоўная праца ўсё яшчэ наперадзе. Палестынскае кіраўніцтва абнародвала заяву, якая ўхваляе прамову Паўэла й вітае ягоны камэнтар наконт неабходнасьці для Ізраілю спыніць акупацыю Заходняга бергау ракі Ярдан і паласы Газа, а таксама неабходжнасьці для абодвух бакоў дасягнуць сталага вырашэньня канфлікту паміж імі. Паўэл заклікаў палестынцаў прыняць права Ізраілю на існаваньне, спыніць гвалтоўныя атакі супраць яго ды прыкласьці намаганьні для арышту баевікоў. Паўэл таксама заклікаў Ізраіль спыніць ягоную акупацыю Заходняга бергау ракі Ярдан і паласы Газа, а таксама прыпыніць палітыку засяленьня акупаваных тэрыторыяў. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан і Эўрапейскі Зьвяз таксама віталі прамову дзяржсакратара ЗША. Заява Эўразьвязу зазначае, што падыход ЗША да міру на Блізкім Усходзе супадае з эўрапейскім.
XS
SM
MD
LG