Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:11 ]  Трыбунал у Гаазе зацікавіўся Македоніяй


СКОП’Е. Галоўны пракурор трыбуналу ААН для ваенных злачынстваў Карла дэль Понтэ сёньня наведае Македонію, каб абмеркаваць абвінавачаньні ў ваенных злачынствах, зьдзейсьненых у часе баёў на пачатку бягучага году паміж ўрадавымі сіламі й альбанскімі паўстанцамі. Дэль Понтэ сустрэнецца ў Скоп’е з прадсатўнікамі ўраду Македоніі й міжнароднай супольнасьці. Міжнародны трыбунал для былой Югаславіі мае юрысдыкцыю над Македоніяй як адной з шасьці рэспублік былой Югаславіі, але яшчэ не распачаў у Македоніі ніякага фармальнага расьсьледаваньня. Аднак разьмешчаны ў Гаазе трыбунал зьбірае інфармацыю, каб вызначыць, ці былі зьдзейсьненыя ваенныя злачынствы ў Македоніі пад час 6-месячнага паўстаньня этнічных альбанцаў.
XS
SM
MD
LG