БРУСЭЛЬ
Міністр замежных справаў Італіі Рэната Руджэра паведаміў, што чатыры заходнія журналісты, якія зьніклі сёньня ў Афганістане, забітыя. Падчас сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу у Брусэлі Руджэра заявіў пра наяўнасьць доказаў, што знойдзеныя 4 целы належаць зьніклым журналістам. Карэспандэнт агенства Ройтэр Гары Бэртан, аўстралійскі тэлеапэратар Азізула Хайдары, карэспандэнт ішпанскай газэты “Мунда” Хулія Фуентас і карэспандэнтка італьянскай газэты “Кар’ера дэла Сэра” Марыя Грацыя Кутулі ехалі ў калёне шасьці альбо васьмі аўтамабіляў па дарозе Джалялябад-Кабул. Кіроўцы гэтых машынаў пазьней паведамілі, што два аўтамабіля былі спынены групай з шасьці ўзбронех людзей. Нападнікі ўвялі журналістаў у горы. Хто ўчыніў напад – пакуль невядома. Паведамляецца, што гэтую дарозу кантралюе Паўночны альянс, аднак у ггэтым раёне яшчэ могуць знаходзіцца групоўкі талібаў.