Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:07 ]  У сыботу ў Косаве прайшлі выбары ў Нацыянальную асамблею


Прышціна У сыботу ў Косаве прайшлі выбары ў Нацыянальную асамблею. Гэта першыя выбары пасьля таго, як у 1999 годзе гэта сэрбская правінцыя перайшла пад кіраваньне ААН пасьля вываду з Косава сэрбскіх войскаў. У галасаваньні ўзялі удзел 63 адсоткі выбаршчыкаў.Назіральнікі АБСЭ адзначаюць даволі высокую актыўнасьць сярод альбанскіх выбарцаў Косава, які складаюць 90 адсоткаў насельніцтва правінцыі. АБСЭ таксама зазначае, што галасаваньне сярод касавараў, якія не жывуць зараз у правінцыі, адбывалася таксама дастаткова актыўна – каля 57 адсоткаў прыйшлі на выбарчыя ўчасткі ў Сэрбіі й Чарнагорыі. Там галасуюць сэрбы ды іншыя нацыянальныя мяншыні Косава, якія часова пакінулі правінцыю. Прыблізна 1 мільён 200 тысячаў касавараў маюць права галасаваць на выбарах у заканадаўчы сход, які мае 120 месцаў. Гэты сход пазьней абярэ прэзыдэнта й адміністрацыю правінцыі, якая збольшага заселеная этнічнымі альбанцамі. Сэрбам ды іншым меншасьцям гарантаваная прынамсі адна шостая частка ў новым сходзе. Кіраўнік адмінісрацыі ААН у Косаве Ганс Гэкеруп зноў папярэдзіў сёньня, што ААН не прызнАе спробы любога парлямэнту з дамінаваньнем альбанцаў абвесьціць незалежнасьць.
XS
SM
MD
LG