Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:58 ]  Ізраільская армія пачала сёньня ўвечары вывад сваіх войскаў з гораду Тулкарэм на Заходнім беразе Ярдану


ЕРУЗАЛІМ Ізраільская армія пачала сёньня ўвечары вывад сваіх войскаў з гораду Тулкарэм на Заходнім беразе Ярдану. Палестынскія прадстаўнікі пацьвердзілі, што вывад пачаўся, але яшчэ не завершаны. Ізраільскія войскі занялі 6 палестынскіх гарадоў на Заходнім беразе у мінулым месяцы пасьля забойства міністра турызму Ізраілю. Сёньня ж кіраўнік дэлегацыі Эўрапейскага Зьвязу сустрэўся з лідарам палестынцаў Ясэрам Арафатам і заклікаў да аднаўленьня мірных перамоваў, якія павінны прывесьці да стварэньня палестынскай дзяржавы. Гі Вергофштат, прэм’ер-міністр Бэльгіі, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе, заявіў падчас прэсавай канферэнцыі, што дэлегацыя Эўразььвязу мела плённую сустрэчу з Арафатам. Вергофштат заявіў, што зараз добры час для аднаўленьня мірнага працэсу, паколькі вось ужо 12 дзён на Блізкім Усходзе адноснае зацішша. Таксама ў сьвеце расьце кансэнсус наконт неабходнасьці існаваньня незалежнай палестынскай дзяржавы, -- лічыць прэм'ер-міністр Бэльгіі. Раней сёньня дэлегацыя Эўразьвязу, куды таксама ўваходзіць Раман Продзі, старшыня Эўрапейскае камісіі, сустрэлася з прэзыдэнтам Егіпту Хосні Мубаракам у Каіры.
XS
SM
MD
LG