Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:15 ]  Талібан вырашыў пакінуць горад Кандагар і адступіць у горы


Ісьлямабад Ісьлямскае агенцтва навінаў паведаміла з Пакістану, што Талібан вырашыў пакінуць горад Кандагар і адступіць у афганскія горы. Паводле агенцтва, лідэр Талібану мула Мухамад Амар выдаў загад пра адступленьне пасьля некалькіх дзён кансультацыяў зь іншымі камандзірамі талібаў. Агенцтва паведамляе, што Талібан зьбіраецца перадаць горад Кандагар двум мясцовым пуштунскім лідэрам, якія абодва былі камандзірамі афганскіх войскаў у вайне супраць Савецкага Саюзу, але не ўваходзяць у Талібан. Агенцтва паведамляе, што загад мулы Амара мусіць быць выкананы цягам найбліжэйшых сутак.
XS
SM
MD
LG