Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:46 ]  Віцэ-прэзыдэнт ЗША заявіў, што Злучаным Штатам трэба яшчэ прайсьці доўгі шлях да перамогі


Вашынгтон. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні заявіў, што, нягледзячы на посьпехі ў баях у Афганістане, Злучаным Штатам трэба будзе яшчэ прайсьці доўгі шлях, каб перамагчы ў вайне супраць тэрарызму. Чэйні нагадаў, што мэтамі ЗША ў Афганістане ёсьць ня толькі зрынуць Талібан, але таксама нэўтралізаваць сетку Аль-Каіды. Чэйні сказаў, што ня мае сумневу ў тым, што ЗША перамогуць. Віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў зазначыў, што цяпер галоўныя мэты ў Афганістане – гэта перамагчы Талібан й аддаць тых, каго падазраюць у тэрарызме, у рукі правасудзьдзя.
XS
SM
MD
LG