Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:33 ]  Па ўсёй тэрыторыі Афганістану працягваецца адступленьне арміі талібаў


Кабул. Апазацыйныя талібам атрады пуштунскага палявога камандзіра Махамада Халіса захапілі сёньня горад Джалалабад на поўдні краіны. Пад кантроль апазыцыі перайшлі таксама дзьве іншыя паўднёвыя правінцыі каля мяжы з Пакістанам: Логар і Хост. Заходнія інфармацыйныя агенцтвы, аднак, паведамляюць, што пуштунскія палявыя камандзіры варожа ставяцца адзін да аднаго. Яны таксама варагуюць з Паўночным альянсам, які падтрымліваецца таджыкскай і узбэкскай нацыянальнымі мяншынямі. Працягваюць паступаць супярэчныя паведамленьні пра лёс паўднёвага гораду Кандагар. Міністар зам. справаў Паўночнага альянсу Абдула Абдула паведаміў, што горад знаходзіцца ў поўным хаосе. Есьць інфармацыя пра паўстаньне мясцовых плямёнаў супраць талібаў.
XS
SM
MD
LG