Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:45 ]  Эўракамісiя плянуе сёньня апублікаваць штогадовы даклад наконт прагрэсу, зробленага кандыдатамі на ўступленьні ў Эўразьвяз


БРУСЭЛЬ Эўракамісiя плянуе сёньня апублікаваць штогадовы даклад наконт прагрэсу, зробленага кандыдатамі на ўступленьні ў Эўразьвяз. Даклад будзе абнародаваны сёньня ў Страсбургу на паседжаньні Эўрапарлямэнту. Прэзыдэнт Эўракамісыі Рамана Продзі заявіў учора, што прагрэс, зроблены 12 кандыдатамі, “пераўзыходзіць усе чаканьні”. Продзі паведаміў, што Эўракамісiя мяркуе завяршыць на працягу наступнага году ўсе перамовы з краінамі-кандыдатамі. Ён, аднак, папярэдзіў, што яшчэ шмат павінна быць зроблена, і наступныя 12 месяцаў будуць вырашальнымі ў гэтым працэсе. Продзі лічыыць, што пытаньні бясьпекі стануць ключавымі падчас абмеркаваньня пашырэньня Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG