Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:38 ]  Ваенныя самалёты ЗША працягвалі бамбаваньне каля некалькіх стратэгічных афганскіх гарадоў.


Апазыцыйныя ж сілы заявілі, што наступаюць на пазыцыі талібаў вакол гораду Мазары-Шарыф. Амэрыканскія самалёты наносілі ўдары па талібскіх пазыцыях на поўнач ад Кабулу цягам некалькіх гадзін. Яны таксама бамбавалі вайсковыя групоўкі Талібану вакол Мазары-Шарыфу ды атакавалі вайсковыя цэлі каля паўднёва-ўсходняга гораду Кандагар. Галоўная бітва працягваецца каля Мазары-Шарыфу на поўначы. Прадстаўнік Паўночнага альянсу Ашраф Надзім заявіў, што сілы гэтага апазыцыйнага альянсу знаходзяцца на адлегласьці 10 кілямэтраў ад Мазары-Шарыфу. Надзім паведаміў, што жорсткія баі адбываюцца за 35 кілямэтраў на поўдзень ад гэтага гораду. Талібан пацьвердзіў гэтыя баі, але заявіў, што адбіў некалькі спробаў Паўночнага альянсу прабіцца скрозь іх рады. Ніводнае з гэтых паведамленьняў немажліва было праверыць празь незалежныя крыніцы.
XS
SM
MD
LG