Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:48 ]  Гэрхард Шродэр сёньня заклікаў парлямэнт падтрымаць ягоную прапанову наікраваць 3900 вайскоўцаў для дапамогі ў афганскай кампаніі


Канцлер Нямеччыны Шродэр заявіў, што нямецкія войскі ня будуць задзейнічаныя ў наземных апэрацыях у Афганістане. Ён сказаў, што накіраваньне войскаў прадэманструе здольнасьці Нямеччыны як саюзьніка. Шродэр сказаў, што ЗША падтрымлівалі Нямеччыну больш як 50 гадоў, гарантуючы яе свабоду й спрыяючы яе нацыянальнаму адзінству. Ён зазначыў, што быць саюзьнікам – гэта не аднабаковы працэс ды што цяпер час для Нямеччыны зрабіць свой унёсак. ЗША прасілі Нямеччыну дапамагчы войскамі, якія галоўным чынам ёсьць падразьдзяленьнямі падтрымкі ды спэцыяльнае тэхнікі для выяўленьня ядзернага, біялягічнага й хімічнага забруджваньня. Нямецкі ўрад ухваліў рашэньне накіраваць войскі, але яно мусіць яшчэ быць зацьверджанае парлямэнтам.
XS
SM
MD
LG