Ізраіль пачаў вывад танкаў з палестынскага гораду Рамала.
Да гэтага ізраільскія войскі былі выведзеныя яшчэ зь пяці местаў на Заходнім Беразе, акупаваных у адказ на забойства сябра кабінэту міністраў Ізраілю 17-га кастрычніка.
Прадстаўнік ізраільскіх войскаў завяіў аб плянах пабудаваць побач з Рамалой, якяа знаходзіцца пад кіраўніцтвам адміністрацыі Ясіра Арафата, умацаваны кардон, каб запабегчы далейшым нападам на Ізраіль.
Ізраіль захоўвае кантроль яшчэ над двума гарадамі на Заходнім Беразе – Джэнінам і Тулкарэмам.