Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:27 ]  ЗША і Расеі наблізіліся ў праблеме дамовы 1972 году аб супрацьпаветранай абароне


МАСКВА Міністр абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў сёньня, што ЗША і Расеі наблізіліся ў праблеме дамовы 1972 году аб супрацьпаветранай абароне. Іваноў сказаў, што назіраецца “пэўны прагрэс і збліжэньне” паміж двума бакамі. Іваноў, аднак, не даў дэталяў, заявіўшы, што гэтае пытаньне будзе дэтальна разгледжанае падчас сустрэчы ў Тэхасе Джорджа Буша і Ўладзімера Пуціна на наступным тыдні. ЗША, якія рыхтуюць новую сыстэму проціракетнай абароны, хацелі б скасаваць дамову 1972 году, альбо абнавіць яе. Расея пярэчыць гэтым плянам, але апошнім часам пазыцыя Масквы зьмякчаецца
XS
SM
MD
LG