ІСЛЯМАБАД
Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што ён заўважае прыкметы расколу сярод талібаў, які можа адчыніць шлях да палітычнага заканчэньня канфлікту. Паводле Мушараша, у многіх афганцаў узьнікае пытаньне, чаму краіна вымушаная цярпець пакуты з-за такіх людзей, як Усама бін Лядэн і ягоныя пасьлядоўнікі, якія нават ня ёсьць афганцамі. Мушараф лічыць, што антытэрарыстычная апэрацыя мусіць працягвацца. Прэзыдэнт Пакістану заявіў, што падчас сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам ён ня будзе ўздымаць пытаньне аб спыненьні бамбаваньняў падчас сьвятога мусульманскага месяца Рамадан