Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:42 ]  Крызіс з сыбірскай язвай будзе каштаваць паштовай службе ЗША некалькі мільярдаў даляраў


ВАШЫНГТОН Кіраўнік паштовай службы ЗША Джон Потэр у аўторак у дакладзе сэнацкай камісыі заявіў, што крызіс з сыбірскай язвай будзе каштаваць паштовай службе некалькі мільярдаў даляраў. Портэр сказаў, што будзе прасіць дадатковую фінансавую дапамогу ў Кангрэсу. Прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі паведамілі, што бактэрыі сыбірскай язвы былі знойдзеныя ў паштовым пакоі досьледнага аддзелу Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША. Раней сёньня быў зарэгістраваны новы, 15 выпадак захворваньня сыбірскай язвы. У служачай аднага са шпіталяў у Мангэттэне знойдзена лёгачная форма хваробы.
XS
SM
MD
LG