Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:23 ]  Былы прэзыдэнт Югаславіі Мілошавіч сёньня назваў фарсам пасяджэньне Міжнароднага Гааскага трыбуналу


ГААГА Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч выступіў сёньня на пасяджэньні Міжнароднага Гаагскага трыбуналу, назваўшы яго фарсам. Мілошавіч па-ранейшаму не прызнае легітымнасьці трыбуналу. Судьдзі прынялі рашэньне зачытаць поўны тэкст абвінавачваньня, каб мілошавіч ведаў, у чым яго абвінавачваюць. Былы югаслаўскі прэзыдэнт паскардзіўся на пільнае сачэньне за ім у камеры, каб ён ня здзейсніў самагубства. Мілошавіч, аднак, заявіў, што ніколі ня пакончыць з жыцьцём, таму што хоча дыскваліфікаваць гэты трыбунал. Былы югаслаўскі прэзыдэнт запатрабаваў ад суду спыніць чытаньне доўгіх абвінавачваньняў супроць яго, якія, паводле Мілошавіча, “характэрызуюцца ўзроўнем 7-гадовага дэбільнага дзіцяці”.
XS
SM
MD
LG