Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:02 ]  Тры лідары афганскай апазыцыі сёньня завершылі плянаваньне апэрацыі захопу стратэгічна важнага гораду Мазары-Шарыф


ІСЛЯМАБАД Тры лідары афганскай апазыцыі сёньня завершылі плянаваньне апэрацыі захопу стратэгічна важнага гораду Мазары-Шарыф. Прадстаўнік Паўночнага альянсу паведаміў, што лідар этнічных узбэкаў Абдул Рашыд Дустум, былы ваенны дарадца Устад Ата і духоўны лідар мусульманаў-шыітаў Устад Мухакі сустрэліся ў горадзе Дара-і-Суф. Сілы паўночнага альянсу плянуюць захоп Мазары-Шарыфу яшчэ да пачатку мусульманскага посту Рамадану. Сёньня ж вайсковы аташэ Паўночнага альянсу Абдул Вадуд заявіў ў Душанбэ, што дзеля пасьпяхавага наступу паўночнікам патрабна больш добра каардынаваных паветраных удараў па пазыцыям талібаў
XS
SM
MD
LG