Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:54 ]  Слабадан Мілошавіч заявіў, што не прызнае міжнароднага трыбуналу і нават не прачытае абвінавачаньня ў свой адрас


ГААГА Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч заявіў, што не прызнае міжнароднага трыбуналу і нават не прачытае абвінавачаньня ў свой адрас. У часе свайго трэцяга зьяўленьня перад трыбуналам пасьля таго, як ён быў экстрыдараваны сёлета ў чэрвені з Бялграду, Мілошавіч заявіў, што абвінавачаньне супраць яго цалкам сфабрыкаванае. Адмаўляючы суду ў легітымнасьці, Мілошэвіч адмовіўся ад адваката і кажа, што будзе абараняцца сам. Былы прэзыдэнт Югаславіі абвінавачваецца ў арганізацыі дэпартацыі 800 тысячаў чалавек з Косава ў 1999-ым і 170 тысячаў з Харватыі ў пачатку 90-х. Мілошавіч адхіліў усе абвінавачваньні. Судьдзя Рычард Мэй заявіў, што трыбунал будзе разглядаць словы Мілошавіча як заяву аб сваёй невінаватасьці
XS
SM
MD
LG