Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:07 ]  Канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр заклікаў пакончыць з рэжымам талібаў у Афганістане і прыступіць да фармаваньню ураду нацыянальнай еднасьці


ІСЛЯМАБАД Канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр заклікаў пакончыць з рэжымам талібаў у Афганістане і прыступіць да фармаваньню ураду нацыянальнай еднасьці. Шродэр заявіў гэта ў Іслямабадзе пасьля заканчэньня перамоваў з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвезам Мушарафам. Нямецкі канцлер лічыць, што любы новы ўрад Афганістану павінен працаваць пад абаронай і эгідай ААН. Шродэр выказаўся за працяг ваеннай апэрацыі ЗША, паколькі яе спыненьне рэзка ўскладніць, на думку Шродэра, магчымасьць палітычнага разьвязаньня афганскай праблемы. Пасьля візыту ў Пакістан канцлер Нямеччыны прыбыў у Індыю, дзе заўтра на перамовах з кіраўніцтвам краіны абмяркуе пляны стварэньня міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі
XS
SM
MD
LG