Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:44 ]  Прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі прыбывае сёньня ў Маскву для перамоваў з кіраўніцтвам Расеі ў справе мірнага працэсу ў Македоніі


МАСКВА. Прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі прыбывае сёньня ў Маскву для перамоваў з кіраўніцтвам Расеі ў справе мірнага працэсу ў Македоніі. Заўтра ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і міністрам замежных справаў Ігарам Івановым. Учора было паведамлена, што ў сераду македонскі парлямэнт абмяркуе важныя папраўкі да канстытуцыі, на падставе якіх будуць пашыраныя правы альбанскай меншыні. Сьпікер парлямэнту Стоян Андаў заявіў, што прыняцьце паправак - «справа некалькіх дзён». Канстытуцыйныя рэформы прадугледжаныя мірным плянам, распрацаваным з дапамогай заходніх пасярэднікаў у жніўні з мэтай спыніць альбанскае паўстаньне.
XS
SM
MD
LG