Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:08 ]  21 кастрычніка падчас бамбаваньня ваеннай базы талібаў загінулі 23 жыхары суседняй афганскай вёскі


КУЭТА (ПАКІСТАН). Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведамляе, што 21 кастрычніка падчас бамбаваньня ваеннай базы талібаў загінулі 23 жыхары суседняй афганскай вёскі. Бальшыню забітых складалі дзеці. Міністэрства Абароны Злучаных Штатаў не магло пацьвердзіць дэталяў гэтага ўдару, аднак паведаміла, што робіць усё магчымае, каб зьвесьці да мінімуму страты сярод цывільнага жыхарства. Прадстаўнікі Human Rights Watch атрымалі згаданую інфармацыю ад некалькіх ацалелых уцекачоў зь вёскі, якія цяпер праходзяць лячэньне ў пакістанскім горадзе Куэта.
XS
SM
MD
LG