Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:07 ]  Учора было паведамлена пра выяўленьне бактэрыяў антраксу ў паштовым пункце Вярхоўнага Суду Злучаных Штатаў


ВАШЫНГТОН. Дырэктар Бюро Ўнутранай Бясьпекі Злучаных Штатаў Том Рыдж сказаў, што пакуль цяжка сказаць, ці ў межах амэрыканскай паштовай сыстэмы цыркулююць іншыя лісты з бактэрыямі антраксу. Інфэкцыя антраксу дагэтуль была выяўленая ў 13 чалавек, трое зь іх памерлі. Яшчэ 32 чалавекі апынуліся пад узьдзеяньнем бактэрыяў, аднак пакуль што не захварэлі. Амэрыканскія ўлады сказалі, што ня маюць выразных доказаў сувязі паміж заражанымі антраксам лістамі і тэрарыстычнымі нападамі мінулага месяца. Учора было паведамлена пра выяўленьне бактэрыяў антраксу ў паштовым пункце Вярхоўнага Суду Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG