Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:33 ]  Талібы расстралялі аднаго зь лідэраў афганскай апазыцыі


ІСЬЛЯМАБАД. Заходнія інфармацыйныя агенцтвы цытуюць паведамленьні талібаў пра пакараньне сьмерцю аднаго зь лідэраў афганскай апазыцыі Абдул Хака, які нібыта быў захоплены ў палон сёньня раніцай. Кіраўнік інфармацыйнага агенцтва талібаў «Бахтар» паведаміў агенцтву «Франс-Прэс», што Хак і яшчэ двое палонных былі расстраляныя сёньня ў ваколіцах Кабулу. Гэтая інфармацыя не пацьвярджаецца незалежнымі крыніцамі. Сям’я і паплечнікі Хака паведамілі, што ён выпраўляўся да талібаў зь мірнай місіяй. У 80-я гады Хак быў героем вызвольнай вайны супраць Савецкага Саюзу.
XS
SM
MD
LG